Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнікненьне выбухоўкі ў Іраку - асноўная тэма заяваў Джорджа Буша й Джона Кэры


ВАШЫНГТОН. Учорашнія заявы Джорджа Буша і яго канкурэнта ад Дэмакратычнай партыі на выбарах на пасаду прэзыдэнта ЗША Джона Кэры сфакусаваліся на справе аб зьнікненьні 340 мэтрычных тонаў выбуховых рэчываў у Іраку. Джон Кэры абвінаваціў Джорджа Буша ў няздольнасьці забясьпечыць ахову сховішчаў выбуховых рэчываў. Джон Кэры падкрэсьлівае, што гэта павялічвае рызыку тэрарыстычных нападаў на амэрыканскія войскі й грамадзянаў краіны. Джордж Буш у сваю чаргу ня выключыў таго, што выбуховыя рэчывы былі выкрадзеныя яшчэ да таго, як амэрыканскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю сховішча. Сёньняшні прэзыдэнт ЗША абвінаваціў Джона Кэры ў пасьпешлівых высновах ды заявіў, што Кэры не дастаткова падрыхтаваны да таго, каб стаць прэзыдэнтам.
XS
SM
MD
LG