Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справаздача Долфэра: “Інфармацыя, атрыманая ад былых супрацоўнікаў ірацкага рэжыму, мусіць разглядацца асьцярожна”


Алеся Сёмуха, Вашынгтон Матэрыялы, што мы перадавалі ў апошнія некалькі дзён, грунтуюцца на апублікаванай разгонутай справаздачы Чарльза Долфэра, спэцыяльнага дарадцы дырэктара Цэнтральнай выведкі ЗША. Справаздача была падрыхтаваная адмыслова сфармаванай групай абсьледаваньня, у якой працавалі аўстралійскія, брытанскія і амэрыканскія вайскоўцы і аналітыкі. Іхняй задачай было сабраць і прааналізаваць дакумэнты, пакінутыя рэжымам Хусэйна, сьведчаньні былых супрацоўнікаў рэжыму, а таксама праінспэктаваць аб’екты, што маглі мець вайсковае прызначэньне.

Пасьля апублікаваньня справаздачы Францыя, якая ня раз згадваецца ў дакумэнтах, заявіла, што прадставіць сьледчым сакрэтныя дакумэнты па справе махінацый з праграмай “Нафта ў абмен на харчаваньне”, каб абвергнуць абвінавачваньні да згаданых у справаздачы францускіх кампаній. Францускі бок лічыць, што абвінавачваньні ў махінацыях не пацьверджаныя.

Мы зьвярнуліся па камэнтар пра аўтэнтычнасьць матэрыялаў да Цэнтральнага выведнага ўпраўленьня ЗША. Прэсавая прадстаўніца ЦРУ вось як пракамэнтавала гэта: “Перш за ўсё я ня буду камэнтаваць справаздачу, якая належыць ня нам, а Чарльзу Долфэру. Ён апублікаваў яе, і справаздача сама за сябе гаворыць, у сэнсе інфармацыі, якая ў ім прыведзена, як яна была атрыманая і як прэзэнтаваная. Дакумэнты, якія ён выкарыстоўвае ў справаздачы, былі здабытыя ў Іраку. Гэта ірацкія дакумэнты”.

У прадмове справаздачы Долфэра гаворыцца, што інфармацыя, атрыманая ад былых супрацоўнікаў рэжыму фармуе вельмі важкую частку справаздачы, але мусіць разглядацца асьцярожна, таму што аспэкт судовага перасьледу немінуча паўплываў на іх паказаньні. Мэта справаздачы – даць інфармацыю й факты для далейшага разгляду.

Частка справаздачы, што апісвае мэханізмы працы праграмы “Нафта ў абмен на харчаваньне” ў значнай частцы грунтуецца на дакумэнтах, атрыманых зь ірацкага Міністэрства па нафце і дзяржаўнай нафтавай маркетынгавай арганізацыі. Гэтыя матэрыялы маюць на мэце прадэманстраваць толькі тактыку й стратэгію ірацкага рэжыму.

Справаздача ня мае намеру аналізаваць наступствы, якія выплываюць з гэтых матэрыялаў для іншых краінаў. Удзел у праграме ваўчараў “Нафта ў абмен на харчаваньне” мог быць цалкам законны і правільны, у залежнасьці ад акалічнасьцяў. Іншыя асобы – гаворыцца ў справаздачы – мусяць прааналізаваць гэтыя зьдзелкі. Але відавочна, што рэжым Хусэйна спрабаваў зьдзяйсьняць уплыў і ўзнагароджваць з ужываньнем гэтага мэханізму.

Поўны ангельскі тэкст справаздачы Долфэра ў фармаце pdf ільга знайсьці тут:

www.cia.gov/cia/reports/iraq_wmd_2004

На фота: Чарльз Долфэр, спэцыяльны дарадца дырэктара ЦРУ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG