Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку працягваецца сьледзтва ў справе забойства 49-ці бяззбройных жаўнераў


БАГДАД. У Іраку працягваецца сьледзтва ў справе забойства 49-ці бяззбройных жаўнераў, якія, вяртаючыся ў суботу ў Багдад з трэніровачнага цэнтру, патрапілі ў засаду. Адказнасьць за напад узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка Абу Мусабы Аз-Заркаўі. Мяркуецца, што адбылася ўцечка інфармацыі аб вяртаньні бяззбройных жаўнераў і маршруце паездкі. У сувязі з гэтым кіраўнік пераходнага ўраду Іраку Іяд Аляўі заявіў: (Аляўі) “Гэта было жахлівае злачынства – забітая вялікая група нацыянальных гвардзейцаў. Мы можам меркаваць, што гэта, магчыма, вынік нядбайнасьці ў нейкім з падразьдзяленьняў сілаў кааліцыі. Гэта вялікая страта для Іраку і ірацкага народу” Між тым міністар абароны Іраку Хазэм Шалян заявіў у інтэрвію тэлеканалу “Аль-Арабія”, што вінаватыя самі курсанты, якія пакінулі трэніровачны лягэр адразу пасьля сканчэньня курсаў і паехалі недазволенай дарогай.
XS
SM
MD
LG