ІСЛАМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заклікаў да правядзеньня адкрытых дэбатаў у справе Кашміру.
Паводле ягоных словаў, адзін са шляхоў урэгуляваньня шматгадовага канфлікту з Індыяй – паступовая дэмілітарызацыя штату Кашмір.
(Мушараф) “Увесь Кашмір складаецца з сямі раёнаў. Два знаходзяцца ў Пакістане, а пяць у Індыі. На маю думку, на пачатку важна вызначыцца ў справе тэрыторыі – ці мы маем на ўвазе ўвесь Кашмір, ці толькі яго частку. Потым, дэмілітарызаваць гэтую тэрыторыю – адклікаць адтуль усіх жаўнераў да апошняга. І тады зьмяніць статус гэтай тэрыторыі”
Ён запрапанаваў Індыі сумесна кантраляваць Кашмір, а калі гэта не атрымаецца, зьвярнуцца па міратворчую дапамогу да ААН.
Пасьля заявы Мушарафа, Індыя зьвярнулася да пакістанскага кіраўніцтва з заклікам выкарыстоўваць для падобных прапановаў афіцыйныя каналы, а не мэдыі.