БАГДАД. У суботу ў Іраку, на поўдні ад гораду Бакуба паліцыя знайшла целы 49-ці забітых жаўнераў урадавага войска. Паводле дадзеных паліцыі, усе яны праходзілі падрыхтоўку ў трэніровачным лягэры ў горадзе Баладруз.
У Эль-Фалюджы пяцёра мірных жыхароў загінулі ў выніку амэрыканскіх аівяўдараў па пазыцыях паўстанцаў.
А ў горадзе Самарра хлопчык і дзяўчынка сталі выпадковымі ахвярамі страляніны паміж паўстанцамі і амэрыканскімі жаўнерамі.
Між тым, як паведамляе дзярждэпартамэнт ЗША, недалёка ад багдацкага лётнішча, у выніку мінамётнага абстрэлу загінуў амэрыканскі дыплямат.