Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як найменей 20 загіблых у выніку тэрактаў у Іраку


БАГДАД. Як найменей 20 чалавек загінулі у выніку выбухаў замінаваных аўтамабіляў, -- гэта былі напады тэрарыстаў-самагубцаў у двух гарадах Іраку. У горадзе Багдадзі, 200 км на захад ад сталіцы Іраку, у выніку выбуху загінулі 16 ірацкіх паліцыянтаў, і як найменей 40 чалавек параненыя. Выбух адбыўся каля вайсковай базы, дзе вучацца ірацкія паліцыянты. Другі напад адбыўся на кантрольна-прапускным пункце, які ахоўвалі ірацкія гвардзейцы, на поўдзень ад гораду Самара. Чацьвёра ірацкіх гвардзейцаў загінулі, шасьцёра параненыя.

Паводле амэрыканскага камандаваньня, у Фалуджы арыштаваны старэйшы памочнік лідара экстымістаў Абу Масубы аз-Заркаўі.
XS
SM
MD
LG