БАГДАД. Каля ірацкага гораду Эль-Фалюджа працягваюцца баі паміж войскам ЗША і паўстанцамі. Паводле амэрыканскага камандаваньня, авіяцыя чарговы раз збамбавала пазыцыі паўстанцаў.
Між тым, паводле брытанскага генэрала Майкла Уокера, перадысьлякацыя 850-ці жаўнераў Вялікай Брытаніі з поўдня Іраку ў раён Багдаду дасьць магчымасьць амэрыканскім аддзелам распачаць больш актыўныя апэрацыі супраць паўстанцаў у такіх месцах, як
Эль-Фалюджа.
Між тым ў Іраку забітыя трое грамадзянаў Македоніі, якія былі выкрадзеныя ў жніўні – гэтую інфармацыю пацьвердзіў македонскі ўрад.
Захапілі і забілі закладнікаў ваяўнікі групоўкі “Ісламскае войска Іраку”.