Генэрал Валер Фралоў патрабуе ад газэты “Обозреватель” 100 мільёнаў рублёў за тое, што ў публікацыі яго назвалі антысэмітам. Размова ідзе пра інтэрвію журналісткі Ганны Мураўскай са старшынём Беларускага саюзу габрэйскіх арганізацыяў і суполак Леанідам Левіным. Спадар Левін неаднаразова сьцьвярджаў, што ён ніколі не называў генэрала Фралова антысэмітам.
(Левін: ) “Гэта фальсыфікацыя, гэта не мае словы. Яны праслухалі стужку, і калі спатрэбілася адна хвіліна, каб згадаць другое прозьвішча, яны ўставілі два імя. А я ўжо ўспомніў і сказаў: “так, так”, і гэтыя “так, так” яны зрабілі асновай”.
А генэрал Фралоў лічыць, што распаўсюджаныя пра яго непраўдзівыя зьвесткі сапсавалі яму рэпутацыю.
(Фралоў: ) “Я вельмі паважаю габрэяў, у мяне сябры ёсьць габрэі. А цяпер я антысэміт? У чым выявіўся мой антысэмітызм?”
Са свайго боку карэспандэнтка “Обозревателя” Ганна Мураўская лічыць, што яна дакладна перадала словы Леаніда Левіна, і што ў сваім пазове спадар Фралоў абразіў яе асабіста і пашкодзіў яе прафэсійнай рэпутацыі. Яна патрабуе ад Фралова 15 мільёнаў рублёў кампэнсацыі. Гаворыць прадстаўніца рэдакцыі “Обозреватель” адвакатка Алена Чарэй:
(Чарэй: ) “Пазоў Фралова ёсьць публічным распаўсюджваньнем зьвестак, якія абражаюць дзелавую рэпутацыю газэты “Оброзреватель” і карэспандэнткі Ганны Мураўскай. Я мяркую, што суд вынясе справядлівы вэрдыкт”.
Судовае рашэньне ў гэтай справе будзе вынесенае заўтра. Згаданы артыкул у “Обозревателе” летась стаў падставай для публікацыі ў “Народнай волі” артыкула “Как “Обозреватель” Сергея Атрощенко по-бандитски обошелся с Леонидом Левиным”. Тады таварыства “Альянс-мэдыя”, якім валодае Сяргей Атрошчанка, запатрабавала праз суд 50 мільёнаў рублёў кампэнсацыі з “Народнай волі” за маральныя страты. Сёлета ў лютым суд Ленінскага раёну Менску часткова задаволіў пазоў і прызнаў назву артыкула, а таксама некалькі фразаў зь яго абразай для дзелавой рэпутацыі “Обозревателя”. Пры гэтым патрабаваньня аб грашовай кампэнсацыі суд не задаволіў.