Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экстрэмісты хацелі ўзарваць будынак у цэнтры Мадрыду


МАДРЫД. Сябры ісламісцкай групоўкі, якіх арыштавалі напярэдадні ў Гішпаніі, зьбіраліся ўзарваць будынак Нацыянальнага суду ў Мадрыдзе, - заявіла міністэрства ўнутраных справаў гэтай краіны. Паводле газэты “Эль-Мундо”, экстрэмісты плянавалі ўзарваць каля будынку суду, які месьціцца на рухлівай вуліцы ў цэнтры Мадрыду, грузавік, у якім было 500 кіляграмаў выбухоўкі. 8 падазроных асобаў былі арыштаваныя ў Мадрыдзе і ў горадзе Памплона на поўначы краіны.
XS
SM
MD
LG