ФАЛУДЖА. У гэтым ірацкім горадзе працягваецца наступ войска ЗША на пазыцыі паўстанцаў. Паведамляецца, што амэрыканскія танкі і авіяцыя абстрэльваюць ўсходнюю частку Фалуджы. Паўстанцы адказваюць стралянінай зь мінамётаў і ракетнымі залпамі.
Раней ірацкі ўрад заявіў, што калі ўлады Эль-Фалуджы ня выдадуць Абу Мусаба Аз-Заркаў’і ягоных паплечнікаў, пачнецца шырокамаштабны наступ на горад.
Між тым 9 ірацкіх паліцыянтаў трапілі ў засаду і загінулі ў горадзе Карбала, куды яны ехалі пасьля стажыроўкі зь Ярданіі.
Нападнікі здолелі ўцячы з месца засады