Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатараў “экзыт-полу” выгналі з участкаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Раніцай 17 кастрычніка ў Горадні мелі праблемы дзьве групы, якія апытвалі выбаршчыкаў, што прагаласавалі. Міліцыянты забаранілі ім праводзіць “экзыт-пол”. Тады апытальнікі зьмянілі ўчасткі. Усяго ў горадзе працавалі 14 групаў, якія апытвалі выбаршчыкаў.

Каардынатар “экзыт-полу” Аляксей Салей у 13.30 паведаміў са свайго ўчастку, што сярод трох кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вылучэнец “Пяцёркі +” – на другім месцы. Гэта – прафэсар Алесь Астроўскі з партыі БНФ, ён балятуецца ў 53-й Гарадзенскай Паўночнай акрузе.

Аляксей Салей гаворыць, што на пытаньні інтэрвіюэраў адказваюць прыблізна 80 адсоткаў тых, да каго яны зьвяртаюцца. За трэці тэрмін Лукашэнкі галасуе прыблізна палова апытаных, сказаў Аляксей Салей.

Неўзабаве пасьля абеду больш людзей стала галасаваць за прафэсара Астроўскага, але ў апытальнікаў узьніклі новыя цяжкасьці.

(Салей: ) “Нас сагналі з участку, выгналі за тэрыторыю школы, мы стаім фактычна каля крамы. Мы бачым здалёк уваход у школу і апытваем некаторых выбаршчыкаў. Мы ўсіх ня можам апытваць. У нас вызначаны крок — кожнага сёмага-восьмага, так мы і апытваем”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG