Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Дашкевіч: “Я быў на пяці участках і бачыў толькі раз, каб чалавек паказваў пашпарт”


Міхал Стэльмак, Менск У Капыльскім раёне сёньня вынесенае папярэджаньне назіральніку ад Беларускага клюбу выбарцаў Віктару Дашкевічу. Яму далі папярэджаньне за тое, што “лезе ў пратаколы”.

Віктар Дашкевіч назірае за правядзеньнем выбараў і рэфэрэндуму ў вёсцы Руднае. Аднак, як паведаміў Радыё Свабода старшыня Руднянскай участковай камісіі №34 Мікалай Кульбіцкі, незалежны назіральнік нібыта перавысіў свае паўнамоцтвы, што сталася прычынай пакараньня:

(Кульбіцкі: ) “Ён тут у першы дзень паспрабаваў у пратаколы лезьці, парадамі займацца. Афіцыйна я яго папярэдзіў. Гэта ж ня справа назіральніка. А то ён спрабуе глядзець, падглядваць”.

Між тым, спадар Дашкевіч мяркуе, што папярэджаньне яму вынесена неабгрунтавана. На яго думку, насамрэч капыльскія ўлады хочуць пазбавіцца незалежнага назіраньня ў раёне:

(Дашкевіч: ) “Я нічога не ўказваў. Магу назваць участкі, дзе што робіцца. Я толькі за сёньняшні дзень быў на пяці участках і бачыў толькі раз, каб чалавек паказваў пашпарт. Па дарозе да Капыля я наведаў чатыры ўчасткі. Што робіцца–гэтага не апісаць. І трэба толькі бачыць. Галасуецца так: адзін за ўсю вуліцу. Ніякай кабіны. На гэтым стале, дзе чалавек атрымлівае бюлетэнь, на ім жа адзнакі ставіць на бюлетэні і нясе ў скрыню. Як на нейкім калгасным сходзе”.

Гэта быў назіральнік ад Беларускага клюбу выбарцаў Віктар Дашкевіч з Капыльскага раёну, якому сёньня ўчастковая камісія вынесла папярэджаньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG