Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скасаваная рэгістрацыя намесьніка старшыні партыі БНФ Аляксея Янукевіча


Валер Каліноўскі, Менск Сёньня выбарчая камісія Аўтазаводзкай менскай акругі скасавала рэгістрацыю кандыдата ў дэпутаты Аляксея Янукевіча, намесьніка старшыні Партыі БНФ. Спадар Янукевіч меў адно папярэджаньне.

Падставай для сёньняшняга рашэньня камісіі сталася заява выбаршчыка, прозьвішча якога не было названае, аб тым, што давераныя асобы Януковіча раздавалі ўлёткі ад імя “Пяцёркі плюс” і газэту “Народная воля”.

Камісія ўбачыла ў гэтым прыцягненьне дадатковых сродкаў на агітацыю. Сёньня гэтая ж камісія разглядала прэтэнзіі і да аднаго зь лідэраў прафсаюзнага руху Генадзя Фядыніча, але ягоная справа перанесеная на суботу.

Учора быў зьняты з перадвыбарчай гонкі і іншы намесьнік старшыні партыі БНФ Алесь Міхалевіч:

Гл. таксама • Намесьніка старышыні БНФ А.Міхалевіча зьнялі з гонкі “за фальшывыя ўлёткі”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG