Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімеру Плешчанку ды Барысу Хамайду далі 10 сутак за агітацыю супраць удзелу ў выбарах ды рэфэрэндуме


Браніслава Станкевіч, Віцебск Чарговы выхад апазыцыянэраў да “Сіняга дому” быў прызнаны пікетам, на якім праводзіцца агітацыя за байкот, хаця спадар Хамайда трымаў у руках толькі белы аркуш з намаляваным на ім чорным квадратам, а спадар Плешчанка тлумачыў цікаўным, што гэта можа значыць.

Тлумачэньні былі прыблізна такія: “Гэткім чорным будзе наша жыцьцё, калі прагаласуем “за” на рэфэрэндуме”. Або “Такога колеру будзе нашая доля пра новых абраньніках”. Міліцыянты палічылі гэта дастатковай падставаю дзеля таго, каб завезьці апазыцыянэраў спачатку ў Чыгуначны РАУС, а потым адразу ў раённы суд. Адзінымі сьведкамі на абодвух судовых працэсах сталіся таксама міліцыянты. І яны сьцьвердзілі, што спадары Хамайда і Плешчанка зладзілі на цэнтральнай вуліцы гораду спачатку пікет, а потым і сапраўдны мітынг, у часе якога заклікалі віцяблянаў не ісьці на выбарчыя ўчасткі.

Абодвум апазыцыянэрам прысудзілі 10 сутак арышту кожнаму і завезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, адкуль, дарэчы, спадар Плешчанка толькі два тыдні таму выйшаў пасьля папярэдняга арышту.

Нагадаю, што цяпер у віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня знаходзіцца і Валеры Шчукін, пакараны за ўлёткі з заклікам сказаць “не” на рэфэрэндуме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG