Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане пачаўся падлік галасоў з суботніх выбараў


КАБУЛ. У Аўганістане пачаўся падлік галасоў з прэзыдэнцкіх выбараў, што адбыліся ў мінулую суботу. Сябра выбарчай камісіі Фарук Вардак заявіў: (Вардак ) “Момант, на які чакаў увесь аўганскі народ і сусьветная супольнасьць, надышоў. У Аўганістане распачаўся падлік галасоў” Між тым незалежная камісія, у склад якой увайшлі міжнародныя экспэрты, працягвае дасьледаваць скаргі на парушэньні працэдуры галасаваньня. Канчатковыя вынікі выбараў будуць абвешчаныя, як чакаецца, напрыканцы кастрычніка. Шырока распаўсюджанае меркаваньне, што найбольшую колькасьць галасоў атрымаў цяперашні аўганскі лідэр Хамід Карзай.
XS
SM
MD
LG