ІСЛАМАБАД. На паўдзённым Захадзе Пакістану сілы бясьпекі вызвалілі аднаго з кітайскіх інжынэраў, які быў захоплены ў суботу. Другі закладнік загінуў у часе апэрацыі ў вызваленьні. Забітыя і пяцёра захопнікаў.
Кітайцы працавалі на будоўлі плаціны каля гораду Танк. Экстрымісты, якія захапілі кітайскіх інжынэраў, патрабавалі каб пакістанскія ўлады спынілі антытэрарыстычную апэрацыю ў рэгіёне.