Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку загінулі 5 амэрыканскіх вайскоўцаў


БАГДАД. Прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі папярэдзіў, што у Фалуджы пачнецца вялікая ваенная апэрацыя, калі насельніцтва гораду ня выдасьць уладам вядомага экстрэміста аз-Заркаўі. Прадстаўнікі ірацкіх уладаў вядуць перамовы з мясцовымі лідарамі Фалуджы пра аднаўленьне дзяржаўнага кантроля над горадам. Групоўка, якой кіруе аз-Заркаўі, зьмясьціла у інтэрнэце відэазапіс з забойствам двух ірацкіх афіцэраў выведкі. У Іраку цягам мінулых сутак загінулі пяцёра амэрыканскіх вайскоўцаў. На міжнароднай канфэрэнцыі у Токіё ірацкі віцэ-прэм’ер Бахрам Салех заявіў, што Іраку патрабуецца больш дапамогі ад сусьветнай супольнасьці. МАГАТЭ гатовая накіраваць інспэктараў у Ірак, калі гэтага запатрабуе Рада Бясьпекі ААН. Раней паведамлялася пра зьнікненьне у Іраку абсталяваньня, якое, паводле экспэртаў, магло выкарыстоўвацца для выпрацоўкі ядзерных матар’ялаў.
XS
SM
MD
LG