Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакратычныя кандыдаты, якіх зьнялі з выбарчай гонкі, зьвярнуліся ў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ


Уладзімер Глод, Менск Дакумэнтальныя доказы парушэньняў заканадаўства з боку акруговых камісіяў, Цэнтарвыбаркаму і Вярхоўнага суду 13 кастрычніка падала група былых кандыдатаў у дэпутаты. Сярод іх дэпутаты Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Павал Знавец, Вячаслаў Герасіменка, намесьнік старшыні Аб''яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук ды некаторыя іншыя.

Павал Знавец сказаў, што адбылася сустрэча з Гансам Бірчлерам – адказным за юрыдычную аналітыку ў справаздачы бюро АБСЭ паводле вынікаў назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі:

(Знавец: ) “Я перадаў пакет дакумэнтаў адносна маёй спробы ўдзелу ў выбарах, растлумачыў спадару Бірчлеру, што не было ніякіх прававых падставаў для нерэгістрацыі. Такія прыклады, на маю думку, дапамогуць даць правільную ацэнку таму, што адбываецца ў Беларусі, і зрабіць правільныя высновы паводле вынікаў назіраньня, паколькі нават у праве ўдзелу ў выбарах у Беларусі адмаўляюць. Я спадзяюся, што і іншыя ўдзельнікі выбарчага працэсу, у прыватнасьці, сябры выбарчых камісіяў, тыя адзінкі, якія туды трапілі, прадставяць такую дакумэнтацыю – неабходна дакумэнтальнае пацьверджаньне ўсіх гэтых найгрубейшых парушэньняў заканадаўства”.

Спадар Раманчук таксама лічыць, што Эўропа павінна мець менавіта дакумэнтальныя доказы незаконнай дзейнасьці беларускіх уладаў:

(Раманчук: ) "Таму што такія відавочныя парушэньні закону павінны быць вядомыя".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG