Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэтэнзіі Мінюста да Хэльсынскага Камітэту пакуль зьнятыя


Алег Грузьдзіловіч, Менск Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовілася ад прэтэнзіяў да Беларускага Хэльсынскага камітэту. Раней Мінюст патрабаваў ліквідаваць БХК за тое, што праваабаронцы заклікалі выбаршчыкаў сказаць “не” рэфэрэндуму

У Міністэрстве юстыцыі Беларусі фактычна прызналі, што паўторны пазоў у Вярхоўны суд аб ліквідацыі Беларускага Хэльсынскага камітэту ня будзе накіраваны. (Сухінін:) “Пазову няма ў Вярхоўным судзе ? Няма. Дык чаго вы ад мяне хочаце?” Менавіта з управы грамадзкіх арганізацыяў, якой кіруе Сухінін, у сярэдзіне верасьня ў Вярхоўны суд быў накіраваны пазоў аб ліквідацыі Беларускага Хэльсынскага камітэту. Чыноўнікі Мінюсту тады палічылі, што праваабаронцы парушылі шэраг законаў, калі заклікалі грамадзянаў краіны “сказаць “не” рэфэрэндуму. Аднак Вярхоўны суд пазоў Мінюсту накіраваў на дапрацоўку, адвёўшы на гэта 2 тыдні. Мінула нават больш часу, але новы пазоў у Вярхоўным судзе не зьявіўся. У прыватных размовах чыноўнікі Мінюсту прызнаюць, што “перабольшылі” з прэтэнзіямі да БХК, аднак публічна пра гэта не выказваюцца. Між тым, выканаўчы дырэктар БХК Алег Гулак лічыць, што супакойвацца няма прычынаў. Ён не выключае, што пасьля рэфэрэндуму ўлады адновяць ціск на праваабаронцаў, якія не зьбіраюцца замоўчваць парушэньні ўладаў падчас выбараў. (Гулак:) ”Гэта жах, што робіцца зараз. Беззаконьні проста жахлівыя”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG