МАСКВА. Міністэрства юстыцыі Расеі ўхваліла рашэньне аб продажы часткі маёмасьці нафтавай кампаніі “Юганскнафтагаз”, якая ёсьць галоўным нафтавыдабываючым падразьдзяленьнем “ЮКАСа”.
Паводле прадстаўніка міністэрства Аляксандра Буксмана, гэтая кампанія ацэненая ў 10 з паловай мільярдаў даляраў.
“ЮКАС” быў вінаваты расейскаму буджэту 8 мільярдаў даляраў, 3 зь якіх ужо выплачаныя.