Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля латвійскай амбасады затрымалі двух студэнтаў


Супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух сяброў моладзевай арганізацыі “Згуртаваньне беларускіх студэнтаў” за распаўсюд улётак з заклікам да студэнтаў не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаваньні.

Сяржука Семянюка і Васіля Лепеша затрымалі ў двары дома, дзе месьціцца офіс арганізацыі. Гэта быў міліцыянт, які нёс службу каля плоту Латвійскай амбасады. Ён выклікаў патрульную машыну. У хлопцаў у заплечніках знайшлі каля дзьвюх сотняў улётак, на якіх вялізнымі літарамі напісана: “Не заганяйся!”, а таксама заклік не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаваньні. Міліцыянты патлумачылі юнакам, што не дапусьцяць, каб гэтыя ўлёткі трапілі па прызначэньні.

Хлопцаў трымаюць ва ўпраўленьні ўнутраных справаў Савецкага раёну. Ім паведамілі, што складуць пратаколы за адміністрацыйнае правапарушэньне, але яшчэ не вырашылі паводле якога артыкулу.
XS
SM
MD
LG