Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысаўскі зубровец Алесь Казакоў атрымаў дзесяць сутак арышту


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць У Барысаве дзесяць сутак арышту далі мясцоваму актывісту руху “Зубр” Алесю Казакову. Такое рашэньне 11 кастрычніка вынес мясцовы суд.

У мінулую пятніцу Алеся Казакова затрымалі ў будынку Барысаўскага гарвыканкаму. Вось што паведаміў на гэты конт барысаўскі сябра каардынацыйнага камітэту Эўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь” Зьміцер Бародка:

(Бародка: ) “Казакоў Алесь 8 кастрычніка ў будынку Барысаўскага гарвыканкаму распаўсюджваў кнігу Паўла Шарамета і Сьвятланы Калінкінай “Выпадковы прэзыдэнт”. Ён быў затрыманы супрацоўнікамі гарвыканкаму. Затрымліваў нават сам кіраўнік ідэалягічнага аддзелу Міронаў. Пасьля ён амаль што паўсутак адседзеў у міліцэйскім пастарунку”.

Напачатку меркавалася судзіць барысаўскага зуброўца за парушэньне заканадаўства, зьвязанага з распаўсюдам друкаванай прадукцыі. Аднак судзьдзя Аляксей Болатаў палічыў распаўсюд кнігі дробным хуліганствам. Інакш кажучы, судзілі Казакова як хулігана, які нібыта брыдкасловіў у будынку гарвыканкаму. Гаворыць актывіст барысаўскага дэмакратычнага руху Аляксандар Абрамовіч:

(Абрамовіч: ) “Судзьдзя мае вельмі сумную рэпутацыю ў вачах барысаўскай беларускай грамадзкасьці. Гэты судзьдзя даў 35 сутак запар мне чатыры гады таму за арганізацыю несанкцыянаваных акцыяў пратэсту. І вось сёньня справу перадалі судзьдзю Болатаву, каб пакараць моладзевага актывіста, каб іншыя баяліся”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG