ТАБА, Эгіпет. У Эгіпце працягваюцца выратавальныя працы на месцы тэрарыстычных нападаў на Сінайскай паўвысьпе – учорашнія выбухі у гатэлях забралі як найменей 32 жыцьці. Паводле уладаў, усе загіблыя – замежныя грамадзяне, у іх ліку 27 – ізраільцянаў. Як найменей 149 чалавек параненыя.
Тры малавядомыя групоўкі узялі на сябе адказнасьць за напады. Ізраільскія улады лічаць далучнымі да нападаў ваяўнікоў, злучаных з аль-Каедай.