ГАЗА. Ізраіль працягвае баявую апэрацыю у паласе Газы, мэта якой – спыніць абстрэлы ізраільскіх паселішчаў з боку палестынскіх ваяўнікоў.
Сёньня загінулі як найменей пяцёра палестынцаў. Двое былі забітыя у выніку авіяудару каля паселішча Хан-Юніс. Яшчэ двое загінулі у выніку перастрэлкі з ізраільскімі вайскоўцамі у паселішчы Бэйт-Ханун. У лягеры палестынскіх уцекачоў Джабалія у выніку удару ізраільскай ракеты забіты адзін з актывістаў групоўкі “Хамаз”.
Цягам 10-дзённай баявой ізраільскай апэрацыі у паласе Газы былі забітыя як найменей 90 палестынцаў – у іх ліку і ваяўнікі, і мірныя жыхары.