Уладзімір Малярчук балятуецца ў Вялейскай акрузе №79. 8 кастрычніка маладэчанская друкарня “Перамога” надрукавала яго агітацыйныя матэрыялы:
(Малярчук: ) “Атрымаў я ўлёткі, адчыняю пачак і бачу: няма накладу. Паказаны заказ, хто выконваў, год выпуску, але няма накладу. Там дзе мая праграма, дзе мой фотаздымак, нідзе не паказаны наклад”.
(Карэспандэнт: ) “Што гэта азначае?”
(Малярчук: ) “Гэта азначае, што калі нехта такую ўлётку прынясе ў акруговую камісію, мяне здымуць з дыстанцыі з-за няпоўных выходных дадзеных”.
(Карэспандэнт: ) “Гэта зроблена выпадкова альбо наўмысна?”
(Малярчук: ) “Я мяркую, што зроблена наўмысна, бо яны такія заказы робяць пастаянна”.
Магчымасьць скасаваньня рэгістрацыі спадара Малярчука ў якасьці кандыдата ў выпадку выкарыстаньня бракаваных улётак пацьвердзіла і акруговая камісія. А вось як пракамэнтаваў гэтую сытуацыю сябра Цэнтрвыбаркаму з правам дарадчага голасу ад АГП Міхаіл Пліска:
(Пліска: ) “Ён не вінаваты ў гэтым выпадку. Я думаю, што тут ёсьць нейкая тэндэнцыя, што чамусьці гэта здараецца з тымі кандыдатамі, якія балятуюцца ад апазыцыйных палітычных партыяў. То ў іх нешта не тое ў друкарні з ліцэнзіяй, то ніяк не могуць выдаць улёткі. Я думаю, што тут вядуцца “гульні”.