(Сюдак: ) “Падчас выбарчай кампаніі я ўбачыў, што знаходжуся не ў зусім роўных умовах з кандыдатамі ад улады. Кандыдата Анікеенку вазілі на ўсе сустрэчы. Сустрэчы з гэтым кандыдатам арганізоўваў, прысутнічаў на іх і агітаваў за гэтага чалавека старшыня райвыканкаму Сініла, яго намесьнік Кароткі. Яны канкрэтна, выконваючы свае службовыя абавязкі, у свой працоўны час казалі людзям, каб галасавалі за Анікеенку. А для нас з Уладзімірам Архіпавічам Малерчуком, кандыдатам у дэпутаты ад АГП, было створана шмат праблем, каб мы не маглі сустрэцца з выбарцамі. Мы дамаўляемся пра сустрэчу, а потым нам кажуць: “Прабачце, тут сустрэчы ня будзе. Я і Малярчук падавалі заявы дырэктару 5-й школы, каб правесьці сустрэчу з выбарцамі – калектывам. А дырэктар нават адмовіўся прыняць гэтую заяву. Я пра гэты выпадак напісаў скаргу ў пракуратуру, што парушаны закон пра звароты грамадзянаў”.
У Вялейскай акрузе №79 спыніў удзел у выбарчай кампаніі кандыдат ад Партыі БНФ Аляксей Сюдак
Міхал Стэльмак, Менская вобласьць Паводле словаў Сюдака, адной з прычынаў гэтага рашэньня сталі няроўныя ўмовы спаборніцтва за галасы выбарцаў з кандыдатам ад улады:
Самае папулярнае
1