ОСЛА. Сёньня ў нарвэскай сталіцы будзе абвешчаны сёлетні ляўрэат Нобэлеўскай узнагароды міру – найбольш прэстыжнай з усіх нобэлеўскіх катэгорыяў. Сярод амаль двухсот прэтэндэнтаў шмат асобаў, якія займаюцца кампаніямі ў супраць пашырэньня ядзернай зброі.
Сярод найбольш праўдападобных кандыдатаў – кіраўнік Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі, ці скарочана МАГАТЭ, Махамэд эль Барадэй, а таксама расейскі эколяг Аляксандар Нікіцін, якога ў 1996-м годзе абвінавацілі ў выдаваньні дзяржаўнай тайны, калі ён паведаміў нарвэжскай прыродаахоўнай арганізацыі пра радыяцыйнае забруджаньне тэрыторыяў расейскім флётам.