(Карэспандэнтка: ) “Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”, які прадугледжвае падтрымку дэмакратыі й свабоды, а таксама санкцыі супраць найвышэйшых уладаў краіны. Скажыце, калі ласка, як вы да гэтага ставіцеся?”
(Спадар: ) “Хацелася б бачыць больш дэмакратычнай нашу краіну, таму я толькі вітаю гэта”.
(Спадар: ) “Я стаўлюся да гэтага нэгатыўна, таму што лічу, што іншая дзяржава ня мае ніякага маральнага права ўплываць на палітычную сытуацыю ў чужой дзяржаве. Сёньняшняя сытуацыя такая, што за цяперашнюю ўладу прагаласуе большасьць насельніцтва Беларусі”.
(Спадарыня: ) “Станоўча, таму што ня маюць права мяняць Канстытуцыю”.
(Спадарыня: ) “З аднаго боку – станоўча, з другога – адмоўна. Баюся, што беларусы акажуцца тым народам, які згуртуецца перад зьнешняй небясьпекай. І гэта, на жаль, будзе толькі нагодай, каб аб’яднаць беларускі народ у барацьбе супраць імпэрыялістычных агрэсараў”.
(Спадар: ) “Мне здаецца, што гэта добра для Беларусі й беларускага народу”.
(Спадарыня: ) “Станоўча, таму што мы жывем у цывілізаваным сьвеце, і свабода павінна быць”.
(Спадар: ) “Я да гэтага стаўлюся вельмі нэгатыўна, таму што мы свабодныя рабіць тое, што хочам, і не адчуваем нейкіх палонаў у нашай свабодзе”.
(Спадар: ) “Я да гэтага стаўлюся нэгатыўна, я лічу, што гэта неапраўдана. У Беларусі ўсё выглядае ня так, як уяўляюць сабе кангрэсмэны ЗША. Адзінае, што яны маглі б нешта сказаць наконт рэфэрэндуму”.
(Спадар: ) “Час ужо”.
(Спадар: ) “Я стаўлюся станоўча, таму што ЗША ўдзельнічаюць у разьвіцьці і ўсталяваньні дэмакратыі ў нашай краіне”.
(Спадар: ) “Яны слушна прынялі, таму што сапраўды ёсьць парушэньні дэмакратыі ў нашай краіне”.
(Спадар: ) “Дэмакратыя павінна быць у кожнай краіне. Але ня толькі ў Беларусі, але і ў ЗША дэмакратыі не зусім дастаткова”.
(Спадарыня: ) “Лічу, што свабоды павінна быць больш, асабліва для разьвіцьця прадпрыемстваў, свабоды асобы”.