Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобелеўскі ляўрэат у літаратуры -- Эльфрыдэ Елінэк


СТАГКОЛЬМ. Ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі у літаратуры у гэтым годзе абвешчаная аўстрыйская пісьменьніца і паэтка Эльфрыдэ Елінэк. Паводле Швэцкай Акадэміі, пісьменьніца узнагароджаная за “музычную плынь галасоў і контр-галасоў у яе раманах і п’есах”. Журы адзначыла, што мова Эльфрыдэ Елінэк супроцьстаіць “абсурду сацыяльных клішэ і іх прагнай улады”. Адна з галоўных тэмаў пісьменьніцы – немагчымасьць для жанчыны “жыць паўнавартасным жыцьцём у сьвеце, дзе жанчыны зафарбоўваюцца стэрэатыпнымі вобразамі. ” Эльфрыдэ Елінэк напісала раман "Піяністка", фільм паводле якога (2001г.) меў бурны посьпех.
XS
SM
MD
LG