ЛЁНДАН. У Атлянтычным акіяне загарэлася канадзкая падводная лодка. Загінуў адзін марак.
Сур’ёзна пашкоджаная субмарына цяпер дрэйфуе за 160 кілямэтраў ад узьбярэжжа Ірляндыі.
Гэта апошняя з чатырох старых падводных лодак брытанскай вытворчасьці, якія былі мадэрнізаваныя і ў мінулым тыдні прададзеныя ваенна-марскому флёту Канады.