Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Беларусь са сваім дыктатарскім рэжымам загнаная Лукашэнкам у палітычную яму”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 5 кастрычніка. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Слухач зь Берасьця: ) “Толькі што чуў па “Радыё Свабода” заяву нейкай там Ганны Соусь пра Міжнародную амністыю і пра тое, што Беларусь і Узбэкістан – апошнія каты. А чаго ж яна маўчыць пра ЗША, дзе саджаюць на электрычнае крэсла ня толькі дарослых, але й непаўналетніх? Цікавая інфармацыя, ці так… раздуваеце гэта на ўсю Эўропу!”

(Міхаіл Лекаў, доктар навук, аналітык, Рыга, прасіў “не для трансьляцыі”: ) “Я вырашыў пазваніць, і зьвяртаюся асабіста да дырэктара беларускай службы “Радыё Свабода”, спадара Лукашука, прычым не для трансьляцыі па беларускай “Свабодзе”. Я хацеў бы, каб вы праслухалі ад і да перадачы за два дні, і вы пабачыце – вы мысьлячы чалавек, і, мне здаецца, разумны – што дужа мала абгрунтаваных сацыяльна-эканамічных перадач, зашмат палітызаванага. Але ж, дзеля Бога, зразумейце, сёньня мы жывем падчас навукова-тэхнічнай інфармацыйнай рэвалюцыі. Жадаеце таго ці не, але апрача вашай крыніцы інфармацыі ў людзей шмат іншых. І калі, скажам, чуеш ад прадстаўніка апазыцыі яўна “ліпавыя” лічбы пра жыцьцё ў суседніх краінах, розныя неабгрунтаваныя сьцьвярджэньні, разумееце, дык перадача мае быць праўдзівай. А менавіта – любое пытаньне трэба асэнсаваць ня толькі разглядаючы на паверхні, нешта крыху глыбей… і ў гэтым сэнсе камэнтары на вынікі апошняга апытаньня, мякка кажучы, прымітыўныя. Калі б мой супрацоўнік даў мне такі аналіз, я б сказаў: “Або рабі як трэба, або звальняйся”.

(Лекаў, доктар тэхнічных навук: ) “Я казаў пра тое, што трэба перадаваць і пісаць праўду – на жаль, у апазыцыі гэта далёка ня так. Вось прыклад, каб было ясна, для канкрэтыкі. Чытаю: спадар Класкоўскі (?) паведамляе, што ён быў у Латвіі, і, кантактуючы зь людзьмі ў дарагіх крамах, зразумеў, што, там сярэдні заробак – 400 даляраў. А яшчэ празь некалькі тыдняў я чытаю, што спадар Лябедзька паведамляе, што там заробак – да 600 даляраў. Але гэта ж блеф, гэта ж няпраўда! Скажу зараз рэальныя дадзеныя паводле Цэнтральнага статыстычнага упраўленьня Латвійскай Рэспублікі – зразумейце, ЦСУ ня будзе ж памяншаць заробкі. Дык вось, кожны шосты працоўны ў Латвіі пасьля аплаты падаткаў атрымоўвае ня болей за 73 латы, гэта – каля 120 даляраў, паколькі адзін даляр зараз 0,55 лата. Чацьвёртая частка працаўнікоў, 25%, атрымоўвае ў месяц ад 73-х да 100 латаў, кожны пяты працаўнік, то бок 21%, – каля 100-150 латаў, і кожны сёмы, 16%, хваліцца заробкам у 150-200 латаў. Глядзіце: большасьць нават не дацягвае да пражыцьцёвага мінімуму, устаноўленага прафсаюзамі і дзяржавай, 100 латаў. Дык як жа лідэры апазыцыі могуць так бессаромна хлусіць…”

(Спадар: ) “Дзень добры, шаноўнае панства. Я крыху там памыліўся, прашу прабачэньня. Адказваю па-новаму: тэрыторыя Беларусі кантралюецца нашым імпэрскім суседам, цяпер ужо дыктатарскай Расеяй. Так што Расея нам ня дасьць уступаць ні ў якія эўрапейскія дэмакратычныя арганізацыі. Расеі выгодна, каб Беларусь была ў ізаляцыі, Расея ня дасьць Беларусі разьвівацца, Расея жадае, каб наша краіна стала часткай Расейскай імпэрыі – гэта ўжо даўно трэба зразумець. А княства Манака, хоць яно і маленькая дзяржава, але дэмакратычная – канешне, Манака геаграфічна пашанцавала, у яе сусед – дэмакратычная Францыя, і сусед – дэмакратычная Італія. Гэтыя дзьве краіны маюць магутныя эканомікі і моцныя баяздольныя арміі, яны – вольныя краіны, у адрозьненьне ад Расеі. Таму Францыя і Італія нікому не пагражаюць, яны стараюцца дапамагчы іншым краінам стаць на шлях дэмакратыі і свабоды, гэта значыць, што народ гэтых краінаў будзе жыць добра і вольна. Ну а Беларусі трэба спадзявацца адно на нашага старога суседа, брацкую дэмакратычную Польшчу, і, канешне, на вялікую дэмакратычную дзяржаву ЗША – больш нам ніхто не дапаможа, ніхто. Дзякуй за ўвагу. Жыве Беларусь, і ўспомніць гісторыю, як мы з палякамі абаранялі сваю Радзіму”.

(Спадар: ) “Рэспубліка Беларусь са сваім дыктатарскім рэжымам, загнаная Лукашэнкам у палітычную яму, у добраахвотную міжнародную ізаляцыю безь якіх-небудзь пэрспэктыў. Гэта будзе працягвацца ўвесь час, пакуль ня будзе зьнішчаны гэты цмок. Трэба ўсьвядоміць, што нельга спадзявацца на тое, быццам з камуніста, з бальшавіцкага выхаванца вырасьце нешта з чалавечым тварам. Няма камунізму з чалавечым тварам, як няма і дыктатуры. Ня будзе Беларусь у Эўропе, Беларусь застанецца калёніяй Расеі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG