Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя ўдары авіяцыі ЗША па Фалуджы


ФАЛУДЖА. ІРАК. Амэрыканская авіяцыя нанесла ўдары па паўночных кварталах гэтага ірацкага гораду, што знаходзіцца за 50 кілямэтраў на захад ад Багдаду. Пакуль няма ніякіх паведамленьняў пра магчымыя ахвяры і разбурэньні. Між тым раней, пасьля сустрэчы ў Багададзе зь міністрам замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэкам Стро, ірацкі прэм’ер-міністар Іяд Аляўі папярэдзіў паўстанцаў у гарадох Фалуджа і Рамадзі, што ягоны ўрад зробіць усё, каб стабілізаваць абстаноўку ў краіне напярэдадні выбараў, якія заплянаваныя на студзень наступнага году.
XS
SM
MD
LG