ТЭГЕРАН. Іран ужо мае ракету з радыюсам дзеяньня 2 тысячы кілямэтраў, - заявіў былы прэзыдэнт гэтай краіны, уплывовы палітык Акбар Хашэмі Рафсанджані.
Гэта значыць, што Ізраіль і частка паўднёва - усходняй Эўропы знаходзяцца ў межах дасягальнасьці іранскіх баявых ракетаў.
Раней было вядома, што Іран мае ракеты з радыюсам толькі 1 300 кілямэтраў.
Прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША Адам Элэлі заявіў, што іранская ракетная праграма ёсьць сур’ёзнай пагрозай для Блізкага Ўсходу.