ГАЗА. На поўдні Паласы Газы сёньня ізраільскія вайскоўцы забілі 13-гадовую дзяўчынку, калі яна увайшла на забароненую тэрыторыю каля назіральнай вежы ізраільскага войска.
Адзін палестынскі ваяўнік быў забіты у выніку паветраных удараў ізраільскага войска на поўначы Паласы Газы. Удар быў скіраваны супраць групы палестынскіх ваяўнікоў у лягеры уцекачоў Джабалія.
Баявая апэрацыя ізраільскага войска на поўначы Газы, распачатая тыдзень таму, мае на мэце прадухіленьне ракетных нападаў палестынскіх ваяўнікоў на памежныя ізраільскія паселішчы.
Палестына заклікала Ізраіль аднавіць мірныя перамовы і спыніць ваенныя дзеяньні.