Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія абвяшчае вайну наркабізнэсу


ТАЛІН. Міністар юстыцыі Эстоніі Кэн-Марці Вахэр заявіў, што выступіць у Эўразьвязе з ініцыятывай больш жорсткіх мераў у змаганьні з наркабізнэсам. Ён сказаў пра гэта у часе выступу на канфэрэнцыі у Эстоніі, прысьвечанай праблемам наркаманіі. Міністар юстыцыі пацьвердзіў, што у Эстоніі пачалася вайна з гандлярамі наркотыкаў, ужываюцца больш жорсткія меры пакараньня наркадзілераў – да пажыцьцёвага зьняволеньня. Дзеля барацьбы з наркабізнэсам у Эстоніі створанае адпаведнае адьдзяленьне паліцыі. Тым часам чакаецца, што у наступным годзе у Эстоніі зьменшыцца фінансаваньне прадухіленьня наркаманіі і СНІДу.
XS
SM
MD
LG