Я задаваў гэтыя пытаньні людзям рознага веку. І вось якія найбольш тыповыя адказы атрымаў:
(Хлопец: ) “Я лічу, што гэта самастойнае адчуваньне чалавека. Калі ён стары — гэта сам адчуе. Ня трэба ствараць нейкіх рамак. Калі ён, напрыклад, ня мае магчымасьці працаваць у 45 гадоў, яго можна лічыць састарэлым ці інвалідам”.
(Пэнсіянэрка: ) “Мне 74 гады, але пажылой сябе не лічу. Я чалавек самотны, але жыву прыстойна”.
(Спадар: ) “Пажылы? Ну гэта залежыць ад таго, як чалавек захаваўся. 60–70 гадоў — пажылы. Ня ўсе аднолькава жывуць, ёсьць людзі, якім цяжка. Самотныя, нямоглыя — ім вельмі цяжка”.
(Хлопец: ) “Я думаю, што пажылым людзям жыць паўсюль цяжка”.
(Карэспандэнт: ) “А ў якім веку чалавека можна лічыць пажылым?”
(Хлопец: ) “Гэта залежыць ад самога чалавека”.
(Спадарыня: ) “Я ня ведаю, што азначае тэрмін “пажылы”, але калі мне споўнілася 55 гадоў, адразу знайшлося шмат хваробаў”.
(Спадарыня: ) “Я думаю, гадоў з 50. Таму, што чалавек працуе на прадпрыемстве,умовы працы вельмі цяжкія, і ён губляе там здароўе”.
(Хлопец: ) “56–58 гадоў — ужо можна лічыць чалавека пажылым у зьвязку з экалягічнымі прычынамі, эканамічным становішчам, п’янствам”.
(Пэнсіянэр: ) “Пасьля 60 гадоў. Чалавек ідзе на пэнсію й лічыцца пажылым. Мне жыць няцяжка, а як іншым — ня ведаю. Мне здаецца, большасьць жыве нармальна”.
(Дзяўчына: ) “Мне здаецца, калі чалавек выходзіць на пэнсію. Гэта ўжо першы крок да сталага ўзросту, калі чалавек патрабуе ўвагі з боку грамадзтва”.
(Пэнсіянэр: ) “Пажылым можна лічыць з 65 гадоў, калі чалавек сыходзіць на пэнсію. Гэта пажылы ўзрост. Да 65 гадоў у нас у асноўным усе працуюць. Цяжкасьць у тым, што малая пэнсія і чалавек вымушаны падпрацоўваць. Інакш ён не пражыве”.