Мапа створана ў рэклямных мэтах па ініцыятыве студэнтаў-багасловаў, якія рэпрэзэнтавалі ўласныя маршруты. Яны не маюць спэцыяльнага мечаньня і не зьяўляюцца афіцыйнымі, таму ўладальнікам мапы трэба ўважліва і асьцярожна рухацца па гэтых патэнцыйных шпацырах і памятаць пра бясьпеку пешаходаў і дзяцей.
Хрысьціянскі адукацыйны цэнтар утварыў таксама клюб раварыстаў, займаецца прапагандай гэтага самага экалягічнага транспартнага сродку. Касьцяк клюба склалі студэнты і выкладчыкі, якія прызвычаіліся да ровара менавіта як да сродка транспарту ў часе вучобы ў Заходняй Эўропе. Яны набылі так званыя “горнікі” й разам робяць падарожжы і экалягічныя акцыі.
Намесьнік старшыні хрысьціянскага цэнтра Рыгор Даўгяла лічыць, што шырокія ходнікі ў Менску дазваляюць уладкаваць адмысловыя дарожкі для ровараў. Пра гэта ішла гаворка ў часе дыскусій з прадстаўнікамі гарадзкіх уладаў. Але для гэтага патрэбны значныя фінансавыя выдаткі, якія горад пакуль не можа сабе дазволіць.
(Даўгяла: ) “Пакуль мы спыніліся на ненавязьлівай прапагандзе, некаторыя нашы супрацоўнікі працягваюць падарожжы, гэта ператварылася ў пілігрымкі да цэркваў непадалёк ад Менску й далей – да прыкладу, спакойна можна даехаць да Раўбічаў, у Заслаўе, і некаторыя нашы студэнты так падарожнічаюць”.
Для бясьпечнага руху не хапае мечаньня і нават перакладкі ходнікаў, абазначэньня зон руху ровара, паніжаных крайкаў на скрыжаваньнях, устаноўкі сьветлафораў для раварыстаў. Бракуе таксама ахоўваемых стаянак і пунктаў пракату ў цэнтры горада, цьвердзіць Рыгор Даўгяла.
(Даўгяла: ) “Для таго, каб турысты і жыхары сталіцы маглі проста паглядзець на Менск зь сядла ровара, а не з вакна аўтамабіля. У гэтым сэнсе пэрспэктывы ёсьць. Калі пачаць менавіта са шпацыр-маршрутаў, то паступова можна атрымаць нейкую колькасьць жыхароў Менску, якія будуць стала карыстацца роварамі”.
Сябры клюба спадзяюцца найперш прывучыць грамадзкую думку да таго, што ёсьць і такая цудоўная магчымасьць сямейнага шпацыру ў выходныя. Паводле Рыгора Даўгялы колькасьць раварыстаў у Менску павялічваецца: гэта і студэнты, якія так дабіраюцца на заняткі, і грамадзяне, якія кіруюцца за пакупкамі.
(Даўгяла: ) “Дарэчы, на Камароўскі рынак вельмі зручна езьдзіць на ровары, цяпер шмат магчымасьцяў, ёсьць розныя кошыкі і сумкі. Яго можна карыстаць як грузавы сродак пры невялікай колькасьці пакупак ці прадуктаў, каб не садзіцца ў перапоўнены грамадзкі транспарт”.
У менскім гарвыканкаме цьвердзяць, што мары раварыстаў збудуцца ня хутка, бо цяпер у гарадзкім бюджэце не хапае грошай і патрэбна ўладкоўваць раёны, якія далучаныя да Менску. Уладам пакуль не да ровараў!
На фота: раварысты на вуліцах Вены