Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкрыты ліст адносна аўтарытарызму Пуціна -- краінам НАТО і Эўразьвязу


Болей за сто уплывовых амэрыканскіх і эўрапейскіх палітыкаў заявілі у супольным лісьце, што Уладзімер Пуцін вядзе Расею да аўтарытарызму. У адкрытым лісьце гаворыцца: “Цяперашняе расейскае кіраўніцтва адмаўляецца ад асноўных дэмакратычных каштоўнасьцяў эўра-атлянтычнай супольнасьці”. У гэтым лісьце крытыкуецца палітыка краінаў НАТО і Эўразьвязу, якія, ня гледзячы на аўтарытарныя рашэньні Пуціна, праводзяць палітыку стратэгічнага партнэрства з Расеяй. Ліст адрэсаваны кіраўнікам дзяржаваў і урадаў краінаў-сябраў НАТО і Эўразьвязу. У ліку падпісантаў – амэрыканскія сэнатары дэмакрат Джозэф Байдэн і рэспубліканец Джон Макэйн, кіраўнік партыі зялёных Нямеччыны Райнхард Бютыкофэр, многія былыя кіраўнікі дзяржаваў і урадаў эўрапейскіх краінаў – Вацлаў Гавэл, Карл Більдт, Джуліана Амата.
XS
SM
MD
LG