Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея супраць разгляду ядзернай праграмы Ірану ў ААН


МАСКВА. Расея выступае супраць разгляду пытаньня аб іранскай ядзернай праграме Радай Бясьпекі ААН – заявіў сакратар рады бясьпекі Расеі Ігар Іваноў. Паводле ягоных словаў, гэта праблема можа быць урэгуляваная ў межах Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі, ці скарочана МАГАТЭ. Іваноў заявіў таксама, што Расея будзе працягваць супрацоўніцтва з Іранам у галіне атамнай энэргетыкі. Раней ЗША абвінавацілі Іран у тым, што гэтая краіна ўпотай распрацоўвае ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG