Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 40 грамадзянаў Паўночнай Карэі ў амбасадзе Канады ў Пэкіне


ПЭКІН. У кітайскай сталіцы прыкладна 40 чалавек ўварваліся на тэрыторыю амбасады Канады. Мяркуецца што гэта ўцекачы з Паўночнай Карэі, якія хочуць папрасіць у Канадзе палітычнага прытулку. Пры дапамозе адмысловых лесьвіцаў, карэйцы пералезьлі праз сьцяну, верх якой мае шмат вострых шыпоў. Каб не параніцца, яны мелі на сабе тоўстыя коўдры. Кітайская паліцыя пасьпела схапіць толькі аднаго ўцекача, які лез апошнім.
XS
SM
MD
LG