Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат у дэпутаты Яўген Ваўкавец пакараны штрафам


Васемнаццацігадовага жодзінца вінавацяць у распаўсюдзе інфармацыі без выходных дадзеных. Яўген Ваўкавец расклейваў улёткі, у якіх Малады Фронт пратэстуе супраць трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну.

Яўген Ваўкавец – незалежны кандыдат. Ён лічыць, што менавіта гэта сталася прычынай пільнай увагі да яго з боку пракуратуры. Паводле Яўгена, у пракуратуры спрабавалі высунуць абвінавачаньне ў распаўсюдзе заклікаў да масавых акцыяў. Але ў Жодзінскай адміністратыўнай камісіі вярнуліся да міліцэйскага абвінавачаньня ў распаўсюдзе інфармацыі без выходных дадзеных. Штраф склаў адну базавую велічыню.

(Ваўкавец:) "Абавязкова буду клеіць ўлёткі ў далейшым".

Гэта словы Яўгена Ваўкаўца, які чакае разьвіцьця падзеяў, бо пракуратура яшчэ не паставіла канчатковую кропку ў справе.
XS
SM
MD
LG