Газэта “Народная Воля” на першай паласе зьмясьціла матэрыял пад загалоўкам “Невыяздныя”. Названыя прозьвішчы асобаў, якім забаронена
перасякаць мяжу краінаў Эўразьвязу.
У рубрыцы “Скандал” артыкул пра тое, як забаранілі перадачы драматурга Андрэя Курэйчыка на тэлеканале “Лад”. Драматург бачыць палітычны аспэкт праблемы, а афіцыйны бок з Белтэлерадыёкампаніі галоўнай прычынай называе нізкую якасьць перадачаў.
У газэце надрукавалі адказы міністра аховы здароўя Людмілы Пастаялкі на пытаньні журналістаў “Народнай Волі”. У прыватнасьці, такі адказ: “За бюджэтныя грошы будзеце лячыцца толькі там, куды вас накіруе ваш участковы”.
А пінская газэта “Мясцовы час” друкуе адказы міністра аховы здароўя на пытаньні мясцовых жыхароў, якія яны задавалі па тэлефоне. Калі адна жанчына спытала, чаму ў шпіталі за ўсё трэба плаціць, Людміла Пастаялка папрасіла назваць прозьвішча. Жанчына адказала: “Вы зьедзеце, а мне тут потым жыцьця не дадуць”.
Пад загалоўкам “Мэдыкі піншчыны, аб’ядноўвайцеся!” “Мясцовы час” паведамляе пра ліквідацыю кансультацыйна-дыягнастычнага цэнтру Камчарнобылю. Замест яго будзе звычайная паліклініка.
Газэта прапануе ўвазе чытачоў артыкул “Гісторыя вучыць” – пра парад пераможцаў 23 верасьня 1939 года ў Пінску з удзелам салдатаў фашысцкай Германіі і Чырвонай арміі.
Вялізны матэрыял прысьвечаны сыну Якуба Коласа Даніле Міцкевічу, які нарадзіўся 30 верасьня 90 гадоў таму ў Пінску.