Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас сустрэчы з выбарцамі затрымалі былога намесьніка начальніка крымінальнай міліцыі Берасьцейскай вобласьці


Алег Супрунюк, Берасьце Цяпер сябра партыі камуністаў Беларускай Мікалай Шыкеля вылучаецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Затрыманьне адбылося ў часе ягонай сустрэчы з выбарцамі, што жывуць у інтэрнаце будаўнічага трэсту №8 у Берасьці.

Інтэрнат уваходзіць у склад Берасьцейскай-Заходняй выбарчай акругі №1, дзе спадар Шыкеля зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты. У часе размовы з выбарцамі падышоў малады чалавек на падпітку, які загадаў спыніць агітацыю і запатрабаваў ад Мікалая Шыкелі пасьведчаньне аб рэгістрацыі ў якасьці кандыдата.

Агледзеўшы гэты дакумэнт, малады чалавек заявіў, што ён супрацоўнік міліцыі й мусіць затрымаць спадара Шыкелю. Яго абвінавацілі ў тым, што пасьведчаньне нібыта падробленае, бо там няма фатадзымку кандыдата.

Мікалай Шыкеля, які доўгі час працаваў ў праваахоўных органах, абураны такімі паводзінамі й недасьведчанасьцю міліцыянта, які затрымаў яго амаль на паўтары гадзіны.

(Шыкеля: ) “Напрыклад, я зрабіў яму заўвагу як падпалкоўнік запасу, чаму ён ня ў форме і не падаў свайго пасьведчаньня. Ды яшчэ ў нецьвярозым стане. Ён нават не зрэагаваў, што перад ім чалавек, які вышэйшы чынам і званьнем, былы намесьнік начальніка крымінальнай міліцыі вобласьці. А ён кажа: “У нас ёсьць інструктаж, і мы дзейнічаем, гэта значыць, затрымліваем”. Чалавек не разумее, што за слова — затрымліваем”.

Спадар Шыкеля быў вызвалены толькі пасьля прыезду іншых міліцыянтаў. Ён не выключае, што адмысловы інструктаж для супрацоўнікаў сілавых структураў ставіць за мэту сарваць агітацыйную кампанію апазыцыйных кандыдатаў у дэпутаты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG