Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША вітаюць рашэньне Эўразьвязу абмежаваць доступ на сваю тэрыторыю беларускім чыноўнікам, зьвязаным са зьнікненьнямі


Юры Сьвірко, Менск Ужо 37 краін патрабуюць ад Беларусі правесьці расьсьледаваньне зьнікненьняў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Зьмітра Завадзкага ды прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.

“Злучаныя Штаты зробяць свае ўласныя крокі, згодна з адпаведным амэрыканскім заканадаўствам і правіламі, дзеля забесьпячэньня таго, каб беларускія чыноўнікі, уцягнутыя ў гэтыя палітычна матываваныя зьнікненьні, ня мелі магчымасьці свабодна езьдзіць у Злучаныя Штаты”, — гаворыцца ў паведамленьні Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША. Ён спасылаецца таксама на даклад Хрыстаса Пургурыдэса ў ПАРЭ, дзе былі “вартыя даверу сьведчаньні” наконт таго, што высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі былі далучаныя да зьнікненьняў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Зьмітра Завадзкага.

“Сур’ёзнае расьсьледаваньне гэтых зьнікненьняў дагэтуль ня мела месца, — канстатуюць ЗША й дадаюць: — Мы яшчэ раз заклікаем беларускія ўлады даць поўную справаздачу наконт гэтых зьнікненьняў ды іх прыхоўваньня, а таксама неадкладна прыцягнуць вінаватых да адказнасьці. На жаль, гэтыя інцыдэнты ёсьць часткай значна больш шырокага спэктру ўзмоцненых парушэньняў дэмакратычных прынцыпаў і правоў чалавека беларускімі ўладамі”.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША заяўляе, што калі такое будзе працягвацца, дык гэта толькі яшчэ больш ізалюе беларускае кіраўніцтва ад Злучаных Штатаў і супольнасьці дэмакратычных нацыяў Эўропы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG