Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Клецку без памяшканьня застаўся дзіцячы спартовы клюб “Айвэнга”, бо ўлады ўбачылі ў кабінэце “несанкцыянаваны мітынг”


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць Кіраўніка дзіцячага спартовага клюбу Ўладзімера Вінаградава мясцовы райвыканкам абвінаваціў у выкарыстаньні дзяржаўнай маёмасьці на карысьць апазыцыйнага кандыдата ў дэпутаты.

Сёньня Ўладзімеру Вінаградаву было загадана вызваліць памяшканьне ў Клецкім раённым доме культуры, дзе месьціўся клюб “Айвэнга”. Такое рашэньне прыняў мясцовы райвыканкам. А прычынай стала грамадзкая дзейнасьць спадара Вінаградава, які ёсьць даверанай асобай кандыдаткі ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сьвятланы Панамаровай:

(Вінаградаў: ) “Гэта, наагул, “несуразіца”. Каму я ні казаў, ва ўсіх гэта ў галаве ня ўкладваецца”.

Між тым, райвыканкам лічыць свае дзеяньні абгрунтаванымі. Як паведаміў намесьнік старшыні райвыканкаму Мікалай Мацуль, памяшканьне клюбу ўчора было выкарыстанае на карысьць апазыцыйнай кандыдаткі:

(Мацуль: ) “Вінаградаў знаходзіўся ўчора ў службовым памяшканьні ў непрацоўны час. Я там выпадкова праходзіў і чую, што там шум. Аказваецца, там Вінаградаў, Панамарова і Панамароў. Я зазірнуў і кажу: чаму вы там мітынгуеце? І што гэта ня месца для агітацыйнай працы і перадвыбарчай падрыхтоўкі”.

Паводле Сьвятланы Панамаровай, яна не парушала выбарчага заканадаўства. У памяшканьні спадару Вінаградаву было ўручана пасьведчаньне ейнай даверанай асобы. Насамрэч, як лічыць апазыцыйная кандыдатка, гэта сплянаваная акцыя ўладаў:

(Панамарова: ) “Сёньня мне ўжо прад’яўляюць абвінавачаньні ў тым, што я праводзіла несанкцыянаваны мітынг. Мітынг у далёкім кабінэце, які на задворках знаходзіцца. І сярод нас былі толькі я й дзьве мае давераныя асобы. Там у райвыканкаме ўжо рыхтуюцца дакумэнты для таго, каб мне вынесьлі папярэджаньне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG