МАСКВА. Прэм’ер-міністар Кітаю Вэн Жыбао сёньня пачынае свой трохдзённы візыт у Расею. Плянуецца абмяркаваньне пабудовы нафтаправоду і далучэньне Расеі да Усясьветнай гандлёвай арганізацыі. Кітайскі прэм’ер выказаў спадзеў, што Расея пагадзіцца на пабудову нафтаправоду праз тэрыторыю Кітаю, па якім бы пампавалася расейская нафта з Сыбіры. Для далучэньня Расеі да Усясьветнай гандлёвай арганізацыі неабходнае гандлёвае пагадненьне Расеі з Кітаем.