Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі дзень Генэральнай Асамблеі ААН


НЬЮ-ЁРК. Тут працягваецца 59-я сэсія Генэральнай асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў. На сёньняшні дзень заплянаваныя, сярод іншых, выступы лідэраў Босьніі, Пакістану, Румыніі, Сэрбіі і Чарнагорыі. Учора, у часе адкрыцьця асамблеі, генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў усіх сябраў міжнароднай супольнасьці шанаваць закон. Анан сказаў: (Анан) “Кожная дзяржава, якая прапаведуе выкананьне законаў у сваёй краіне, мусіць шанаваць законы і за яе межамі. І наадварот – кожная нацыя, якая заклікае выконваць законы ў сьвеце, павінна паклапаціцца і пра сябе – усё пачынаецца ад уласнай хаты” Між тым Джордж Буш у часе свайго выступу бараніў палітыку сваёй адміністрацыі у Іраку і Аўганістане. Прадстаўнікі трох дзяржаваў – Бразыліі, Нямеччыны, Індыі і Японіі – разам намагаюцца ўключэньня сваіх краінаў у лік сталых сябраў Рады Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG