Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня пачынаецца 59-ая сэсія Генэральнай асамблеі ААН


НЬЮ-ЁРК. Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў сёньня адкрывае сваю штогадовую сэсію Гэнэральнай асамблеі у Нью-Ёрку. 59-ая сэсія пачнецца выступамі шэрагу лідараў краінаў з усяго сьвету. Сэсію наведаюць 64 прэзыдэнты, 25 прэм’ер-міністраў і 86 міністраў замежных справаў. Сёньня на адкрыцьці сэсіі Генэральны сакратар ААН Кофі Анан зьвернецца да лідараў сьвету з заклікам шанаваць чалавечае жыцьцё. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у сваім выступе будзе гаварыць пра сытуацыю у Іраку.
XS
SM
MD
LG