Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр апошні габрэйскі пісьменьнік Беларусі, які пісаў на ідыш


У нядзелю памёр Рыгор Рэлес - пісьменьнік і паэт, які пісаў на ідыш. Рыгор (Гірша) Львовіч Рэлес нарадзіўся 23 красавіка 1913 году ў горадзе Чашнікі Віцебскай вобласьці. Скончыў Віцебскі пэдагагічны тэхнікум (1933), вучыўся на жыдоўскім аддзяленьні літаратурнага факультэта Менскага пэдагагічнага інстытуту. Упершыню выступіў у друку зь вершам у 1931 годзе (газэта «Юнгер арбайтэр» - «Малады рабочы»). Пісаў на ідыш і па-расейску. Выдаў зборы вершаў на мове ідыш «Пачатак» (1939), «Вершы» (1941) і кнігу апавяданняў «Пад мірным небам» (Масква, 1983). У перакладзе на беларускую мову выйшла кніга вершаў «Бяроза пад акном» (1961), на расейскую - «Стихи» (Масква, 1974). Стала друкаваўся на старонках жыдоўскага часопіса «Саветыш Геймланд» («Савецкая Радзіма», Масква). Выступаў і ў галіне прозы. Першая аповесць «Пра тое, чаго не ведаюць вучні» надрукаваная ў 1955 г. у перакладзе на беларускую мову (часопіс «Полымя»).
XS
SM
MD
LG