Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атручаньне лідара украінскай апазыцыі магло быць спробай замаху ня яго жыцьцё


КІЕЎ. “Нядаўняе харчовае атручваньне, якое перанёс фаварыт прэзыдэнцкай кампаніі ва Украіне Віктар Юшчанка, магло быць спробай замаху на ягонае жыцьцё”, - заявіў кіраўнік выбарчага штабу Юшчанкі Олэксанр Зінчэнка. Зінчэнка спаслаўся на высновы лекараў адной з клінікаў у Вене, якія заявілі, што пагаршэньне стану здароў’я кандыдата было выкліканае ўплывам “субстанцыяў неарганічнага паходжаньня, якія ўвогуле не ўваходзяць у склад ніякіх харчоў”. Аўстрыйскія лекары заявілі, што калі б Юшчанка адклаў лекаваньне, дык рызыка ягонай сьмерці ўзрасло б ад пачатковых 15% да 85.
XS
SM
MD
LG